РАШЭННЕ ЛЯХАВІЦКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА ад 29 лістапада 2017 г. № 1043. Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання

На падставе артыкулаў 24, 65 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Вызначыць пералік месцаў, забароненых для правядзення пікетавання ў Ляхавіцкім раёне з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання, згодна з дадаткам.
2. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па кірунку дзейнасці, старшыняў сельскіх выканаўчых камітэтаў і начальніка аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта.
3. Апублікаваць гэтае рашэнне ў раённай газеце «Ляхавіцкі веснік» і размясціць на інтэрнэт-старонцы Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта сайта Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.
Старшыня В. Л. Сельмановіч.
Кіраўнік справамі Ю. Г. Несцяровіч.

Дадатак да рашэння Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта 29.11.2017 № 1043

ПЕРАЛІК месцаў, забароненых для правядзення пікетавання ў Ляхавіцкім раёне з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання

1. На адлегласці менш за 50 метраў ад:
1.1. будынка Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта і Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў;
1.2. будынка суда Ляхавіцкага раёна;
1.3. будынка пракуратуры Ляхавіцкага раёна;
1.4. будынка аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама;
1.5. будынка Ляхавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
2. На аб’ектах чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту (вакзалы, станцыі, пасадачныя платформы).
3. У грамадскім транспарце.
4. На тэрыторыі культавых будынкаў рэлігійных суполак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *