На сувязі

Галоўны электрасувязны раёна ўнікае ва ўсе вытворчыя працэсы

Анатолій ЛУКАШЭВІЧ,
начальнік Ляхавіцкага вузла электрасувязі:

– Яшчэ нядаўна і не марылі пра тое, што тэлепраграму можна адматаць і паглядзець у зручны менавіта для цябе час. Сёння гэту магчымасць дае лічбавае інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA. У раёне гэтай паслугай карыстаюцца 7000 абанентаў, больш за 1100 – аддаюць перавагу пакету паслуг ад Белтэлекама «Ясна», 6000 – маюць доступ у інтэрнэт, колькасць абанентаў тэлефоннай сувязі складае каля 12000.

Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі скарачаюць адлегласці, злучаюць людзей, дазваляюць знаходзіцца на сувязі ў розных частках свету, не выходзячы з дому. Для тых, хто карыстаецца шматлікімі паслугамі Белтэлекама, важна, каб сувязь гэта была хуткай, надзейнай і без збояў.
Укараненне інавацыйных тэхналогій, мадэрнізацыя сетак электрасувязі, удасканаленне бізнес-працэсаў – наша штодзённая праца. Сёння найбольш эфектыўнай тэхналогіяй забеспячэння тэлекамунікацыйных паслуг з’яўляюцца выкарыстанне валаконна-аптычных ліній сувязі – стандарт  GPON. У Ляхавічах оптавалакно падведзена прыкладна да 2000 кватэр, на рабочы рэжым пераключана 1800. Новы тып сувязі мае бязмежныя магчымасці: ад скорасці перадачы даных (да 100 Мбіт/с) і абароны іх ад несанкцыянаванага доступу да шырокага набору адначасова аказваемых паслуг, прагляду тэлевізійных каналаў у фармаце высокай якасці на некалькіх устройствах. А абнаўленне ідзе за кошт уласных сродкаў Белтэлекама.
Да канца снежня ў райцэнтры закончацца будаўніча-мантажныя работы па пракладцы чацвёртай чаргі валаконна-аптычных ліній (на гэтыя мэты зрасходавана больш за 100000 рублёў). Перавагі мадэрнізацыі хутка ацэняць (а некаторыя ўжо ацанілі) жыхары шматпавярховікаў па завулку Южакова, дамоў №2 і 4 па вуліцы Будаўнікоў, а таксама №№ 4, 6, 6а, 8 і 10 па Южакова.
Плануецца будаўніцтва і пятай чаргі, пасля якой GPON з’явіцца ва ўсіх шматкватэрніках райцэнтра. Зацверджаны план капітальнага будаўніцтва на 2018 год па пракладцы оптавалакна ў прыватны сектар, зроблена праектна-каштарысная дакументацыя і на Патапавіцкі мікрараён – валаконна-аптычны кабель будзе праведзены да ўсіх дамоў.
Калектыў вузла электрасувязі заўсёды на сувязі з насельніцтвам, хутка і якасна забяспечвае землякоў інфармацыйнымі навінкамі, радуе зручным сэрвісам. Кола тых, хто карыстаецца паслугамі Белтэлекама, пастаянна павялічваецца.
У мінулым застаўся час, калі трэба было адстаяць чаргу на ўстаноўку тэлефона. Зараз заяўка і ў горадзе, і ў вёсцы аператыўна задавальняецца. Шчыльнасць тэлефонных нумароў на 100 жыхароў складае 47,7   (сярэднеабласны паказчык 45). Абаненты, якія карыстаюцца паслугамі тэлефоннай сувязі, маюць доступ да інтэрнэту і інтэрактыўнага тэлебачання. Камфорт ад Белтэлекама забяспечвае ў тым ліку і новая лінейка пакетаў «Ясна». Яе асаблівасць у тым, што можна неабмежавана тэлефанаваць на мясцовыя і міжгароднія нумары – дадатковая плата, акрамя абаненцкай за пакет, не бярэцца. Прычым, падключэнне да паслуг так званым пакетам танней, чым паасобку. І яшчэ адзін з некалькіх прыемных момантаў «Ясна»: можна карыстацца дадатковымі паслугамі інтэрнэту – антывіруснай абаронай, бацькоўскім кантролем.
Усе ўстановы адукацыі раёна забяспечаны паслугамі высакаскораснага доступу ў інтэрнэт – гэта таксама заслуга маіх калег. З мінулага года вузел электрасувязі адказвае яшчэ за адзін важны накірунак –  забеспячэнне дзяржаўных органаў і арганізацый каналамі сувязі для падключэння да сістэмы міжведамаснага электроннага дакументаабароту. Сёння арганізавана 15 каналаў падключэння да яе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *