Святочна і бяспечна

Пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўмаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. Папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з падобнымі наступствамі – мэта рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!», якая стартавала 4 снежня і працягнецца да канца месяца.
Акцыя пройдзе ў 4 этапы. У першым будуць задзейнічаны сацыяльныя ўстановы раёна. На другім этапе выратавальнікі раскажуць пра правілы зімовай бяспекі ў школах, трэці пройдзе ў месцах рэалізацыі піратэхнікі, дзе выратавальнікі нагадаюць пра правілы пажарнай бяспекі пры захаванні і выкарыстанні феерверкаў. Правядзенне чацвёртага этапу запланавана ў месцах масавага знаходжання людзей.
Падчас акцыі запланаваны конкурсы, забаўляльныя праграмы, лекцыі, дэманстрацыя фільмаў і ролікаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці і многае іншае.
Дарослыя, асабліва бацькі павінны паклапаціцца пра тое, каб жыццю і здароўю дзяцей нічога не пагражала, пра папярэджанне дзіцячага траўматызму, недапушчэнне няшчасных выпадкаў, забеспячэнне бяспекі дарожнага руху ў перыяд школьных канікулаў, выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі.
Марына КАСАКОВІЧ,
спецыяліст РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *