Выбрана кіраўніцтва акруговай камісіі

5 снежня 2017 года адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Ляхавіцкай выбарчай акругі № 44 па выбарах у Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.
Старшынёй камісіі абраны Юруць Мікалай Паўлавіч, намеснікам старшыні камісіі – Баргамон Сяргей Уладзіміравіч, сакратаром камісіі – Саракавік Марыя Аляксандраўна.
Камісія размяшчаецца па адрасе: г. Ляхавічы, плошча Леніна, 3, будынак Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта, 4 паверх, каб. № 423, тэл. 2-26-38.
Час работы камісіі: панядзелак-пятніца з 10.00 да 19.00, перапынак на абед з 14.00 да 15.00, субота з 10.00  да 14.00, выхадны – нядзеля.
Выбаршчыкі, якія пражываюць на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна, адносяцца да дзвюх выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.
Да Жамчужненскай выбарчай акругі № 23 (колькасць выбаршчыкаў – 15 695) адносіцца частка Ляхавіцкага раёна ў межах Востраўскага, Альхоўскага, Конькаўскага сельсаветаў, часткі Навасёлкаўскага сельсавета (выключаючы вёскі Вялікая Лотва, Кавалі, Флер’янова, Каранеўшчына).
Месца знаходжання камісіі – горад Баранавічы, вуліца Савецкая, 79, будынак Баранавіцкага райвыканкама.
Да Ляхавіцкай выбарчай акругі № 44 (колькасць выбаршчыкаў – 15 681) адносіцца частка Ляхавіцкага раёна ў межах горада Ляхавічы, Ганчароўскага, Жарабковіцкага, Начаўскага, Крывошынскага сельсаветаў, часткі Навасёлкаўскага сельсавета (у тым ліку вёскі Вялікая Лотва, Кавалі, Флер’янова, Каранеўшчына).
Месца знаходжання камісіі – горад Ляхавічы, плошча Леніна, 3, будынак Ляхавіцкага райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *