Ветпрыём без талончыка

Уладзімір ГАРАХОВІЧ,
галоўны ветэрынарны ўрач раёна:

– Узаемасувязь паміж якасцю прадуктаў харчавання і якасцю жыцця відавочная. Ад таго, як працуе ветэрынарная служба, у многім залежыць харчовая бяспека насельніцтва.
Ветстанцыя адказвае за лячэнне і прафілактыку хвароб жывёлы, гарантуе, што жывёлагадоўчая прадукцыя адпавядае ветэрынарна-санітарным патрабаванням.
У нашай службы шмат напрамкаў работы. Адзін з прыярытэтных – гэта, канешне, стан грамадскага статка. Сёння на тэрыторыі раёна ў грамадскім сектары налічваецца больш за 30500 галоў буйной рагатай жывёлы, з якіх 10676 кароў. Акрамя сельгаспрадпрыемстваў, у зоне адказнасці і фермерскія гаспадаркі раёна, і прыватныя падворкі (тут утрымліваецца каля тысячы галоў БРЖ). Штогод праводзіцца комплекс супрацьэпізаатычных мерапрыемстваў, каб падтрымліваць здароўе статка.
Яшчэ адзін важны момант у рабоце ветэрынарнай службы – кантроль за якасцю нарыхтаваных кармоў. Поўны заатэхнічны аналіз дазваляе заатэхнікам гаспадарак збалансаваць рацыёны кармлення жывёлы. Супрацоўнікі хіміка-таксікалагічнага аддзела райветлабараторыі курыруюць корманарыхтоўкі ад пачатку касьбы да паступлення на кармавы стол.
З сярэдзіны студзеня 2018 года ўся буйная рагатая жывёла падлягае абавязковай ідэнтыфікацыі. У сельгас-арганізацыях ідзе актыўная работа ў гэтым накірунку. Працэс ідэнтыфікацыі поўнасцю завершаны ў прыватным сектары Начаўскага сельсавета. Дзякуючы такой сістэме, у кожнай жывёлы з’явіцца «электронны пашпарт», куды ўносіцца ўся інфармацыя пра яе з моманту нараджэння. Гэта стане дадатковай гарантыяй якасці і бяспекі прадукцыі жывёлагадоўлі.
Апошнім часам пачасціліся звароты ў ветстанцыю з дамашнімі любімцамі. Даводзілася аказваць дапамогу не толькі курам, козам, але і папугаям, хамякам, найбольш, канешне, сабакам і катам. Да такіх «пацыентаў» падыход асаблівы. Жывёлы адчуваюць, як да іх ставяцца, тут падмануць нельга. Таму наша прафесія пачынаецца з любві да братоў меншых. Выпадковых людзей у ветэрынарнай службе быць проста не можа.
Дарэчы, кожны год нашы спецыялісты займаюцца прафілактыкай шаленства, у тым ліку арганізуюць прафілактычныя рэйды па вёсках, прыватным сектары, каб зрабіць дамашнім жывёлам бясплатныя прышчэпкі ад гэтага смяротна небяспечнага захворвання.
Сёння ў склад райветстанцыі ўвахо-
дзяць 5 участковых ветэрынарных лячэбніц (4 сельскія і гарадская), лабараторыя ветэрынарна-санітарнай экспертызы, дзе прадукцыя жывёль-нага паходжання праходзіць лабара-торны кантроль да паступлення ў продаж, раённая ветлабараторыя. Адзначу плённую працу групы па ўзнаўленні статка БРЖ.
А наогул ветстанцыя – гэта згуртаваная каманда высакакласных спецыялістаў, калектыў аднадумцаў, людзей адказных, захопленых сваёй справай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *