Вечар на Школьнай


У мінулы аўторак на пачатку сёмай гадзіны вечара на вуліцы Школьнай у Вялікай Лотве гарэў драўляны дом. Неэлектрыфікаваны будынак, абсталяваны печкай гаспадар у лістападзе прадаставіў знаёмаму ляхавічаніну для часовага пражывання. Кватарант 1961 года нараджэння загінуў у пажары.
Па папярэдняй версіі, прычынай трагедыі стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Сяргей ГАТОЎЧЫЦ,
першы намеснік начальніка РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *