На рабочым месцы

На рабочым месцы
Вечарам 4 снежня трагічны выпадак здарыўся ў памяшканні майстэрняў ЗАТ «Белпрампрыбор» – загінуў работнік прадпрыемства.  Смяротную траўму вадзіцель атрымаў падчас рамонту аўтамабіля МАЗ. Раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.

Гісторыя з працягам
Зусім нядаўна ва ўсіх крымінальных навінах прагучала інфармацыя пра ляхавічаніна, які «заказаў» знаёмаму заразіць сваю былую жонку ВІЧ. Гэта гісторыя атрымала працяг. Пры правядзенні ў доме, гаражы і аўтамабілі падазронага вобыскаў былі выяўлены і канфіскаваны 3 паляўнічыя гладкаствольныя ружжы і столькі ж ствалоў да паляўнічай гладкаствольнай зброі, 2 ствалы да наразной агнястрэльнай і 3 прыклады да паляўнічай зброі, 102 патроны калібра 7,62 мм, 3 шкляныя ёмістасці з порахам, больш за 70 паляўнічых патронаў.
Акрамя пакарання за намер заражэння вірусам імунадэфіцыту, «заказчыку» цяпер пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці ці без яе за незаконнае захоўванне зброі і боепрыпасаў, а таксама выбуховых рэчываў. Ён заключаны пад варту. Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 295 КК.
Нагадваем, што асоба, якая добраахвотна здае агнястрэльную зброю, яе састаўныя часткі, боепрыпасы, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці, акрамя выпадкаў збыту.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,
намеснік начальніка РАСК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *