Тэмпературны рэжым пад кантролем

З 1 па 31 снежня нацыянальны прафцэнтр праводзіць месячнік грамадскага кантролю за захаваннем тэмпературнага рэжыму на працоўных месцах. Тэхінспектары працы ФПБ правядуць праверкі і рэйды ва ўсіх рэгіёнах, звяртаючы асаблівую ўвагу на ўмовы працы пры неспрыяльным надвор’і, стан санітарна-бытавых памяшканняў і забеспячэнне работнікаў спецыяльнай вопраткай і абуткам.
На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна грамадскі кантроль ажыццяўляе старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў. Згодна графіка, будзе наведана больш за 20 арганізацый і прадпрыемстваў.
Любы работнік можа паведаміць пра парушэнні па тэлефоне раённага аб’яднання прафсаюзаў 6-23-23 (з 8.30 да 9.30). У гэты ж час можна звярнуцца ў абласное аб’яднанне прафсаюзаў 8-0162-21-88-10, 21-57-62.
Святлана КУРЭЦ,
старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *