Дзяжурная група, на выезд!

 

Вадзіцель АДС Аляксандр Болтуць, старшы оперупаўнаважаны Дзмітрый Прыхач, участковы інспектар Сяргей Хмарук, следчы РАСК Аляксандр Еўхач

Дзяжурны АДС Аляксандр Чорнагрэбель і памочнік дзяжурнага Віталій Малевіч

Дзелавую цішыню зноў парушае тэлефонны званок. Літаральна некалькі мінут –  і следча-аператыўная група спяшаецца па чарговым адрасе – некаму патрэбна дапамога.

Менавіта ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС (ці больш звыкла – «дзяжурку») у першую чаргу тэлефануюць з просьбай абараніць ад супрацьпраўных дзеянняў, з паведамленнямі пра злачынства і правапарушэнне. Сюды сцякаецца ўся інфармацыя пра тых, хто аб’яўлены ў вышук, дастаўляюцца  парушальнікі грамадскага парадку, сямейныя скандалісты, грамадзяне для высвятлення асобы.

Старшы аператыўны дзяжурны АДС Дзяніс Завадскі расказвае, што ў  сярэднім за суткі сюды паступае да 20 зваротаў, у тым ліку і тэлефонных. Самыя распаўсюджаныя – выклікі на сямейныя скандалы, паведамленні пра крадзяжы маёмасці з дамоў, кватэр, дачных участкаў.

У «дзяжурцы» літаральна не змаўкае  тэлефон: прыняць і перадаць інфармацыю, заяву – спраў на працягу змены ў міліцыянераў з АДС хапае. Ад іх у многім залежыць аператыўнасць рэагавання на звароты, зладжаная работа і ўзаемадзеянне ўсіх міліцэйскіх падраздзяленняў.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *