Крадзёжны пасьянс

Супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта ўзбудзілі крымінальныя справы ў адносінах невядомых зладзеяў. Спачатку ў жыхаркі вёскі Крывошын прапала 700 тысяч рублёў, праз некалькі дзён таксама сярод белага дня пры аналагічных абставінах на  мільён рублёў  стала менш  і ў пенсіянеркі з Мядзведзічаў.

У першыя студзеньскія дні  ў вастраўчаніна аднавясковец-пенсіянер украў каля 300 тысяч рублёў. У ноч з 5 на 6 студзеня са склепа ў двары дома ў вёсцы Набярэжная прапала сала. А ў аўтааматара з вёскі Гашчын ноччу пры невядомых абставінах знік матацыкл. Па гарачых слядах міліцыянерамі ўстаноўлена, што крадзёж – справа рук злодзея са Стараселля.

Днём 11 студзеня  ў РАУС звярнулася жыхарка горада Ганцавічы, якая паведаміла, што з яе  гандлёвай палаткі ў вёсцы Свяціца нехта ўкраў ланцуг пілы. Аператыўнікі высветлілі, што на чужое дабро паквапіўся 36-гадовы свяцічанін.

Двойчы за адну ноч вырашылі папоўніць уласны бюджэт незаконным шляхам навучэнец і рабочы з Ганцавічаў.  Спачатку  яны ўгналі аўтамабіль “Аудзі” са стаянкі ў двары дома № 21 па вуліцы Чкалава ў Ляхавічах, а потым укралі маёмасць з аўтамабіля, які знаходзіўся ў суседнім двары.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *