Трымайце кіпень далей ад дзяцей

Трымайце кіпень далей ад дзяцей

Вечарам, 3 снежня ў рэанімацыйнае аддзяленне райбальніцы з Тухавічаў былі дастаўлены хлопчыкі 2008 і 2016 гадоў нараджэння з тэрмічнымі апёкамі I, II, III ступеняў.
Няшчасны выпадак здарыўся, калі маці на нейкі момант адлучылася з кухні, дзе гулялі дзеці. Яны выпадкова скінулі чайнік з кіпнем…
Пасля аказанай меддапамогі ў Ляхавічах хлопчыкаў даставілі ў Брэсцкую абласную бальніцу. Атрыманыя траўмы жыццю дзяцей не пагражаюць. РАСК праводзіць праверку абставін здарэння.
Каб папярэдзіць бяду, бацькам трэба памятаць пра штодзённыя меры прафілактыкі. Нельга пакідаць дзяцей адных у тых месцах, дзе яны могуць атрымаць траўмы. Найбольш небяспечнымі ў гэтым плане з’яўляюцца кухні, ванны пакой, кацельня. Не варта адкладваць рамонт няспраўных электрычных разетак ці карыстацца прыборамі з пашкоджанай праводкай. Небяспеку ўяўляюць і любыя едкія вадкасці ў доме, дзе ёсць непаўналетнія. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на вокны, растлумачыць дзецям, што гэта не месца для гульняў.

Аматар салодзенькага

РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 205 КК (крадзёж з пранікненнем у жыллё). У мінулую суботу ў Куршынавічах мясцовы жыхар залез у чужы дом, які выкарыстоўваўся пад дачу, украў мяшок цукру і прыстаўку да тэлевізара. Праводзіцца расследаванне.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, намеснік начальніка РАСК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *