Акрэдытаваны нацыянальныя наглядальнікі

Пры Цэнтральнай камісіі для работы на мясцовых  выбарах акрэдытаваны   сем нацыянальных наглядальнікаў, якія прадстаўляюць палітычныя партыі і грамадскія аб’яд-нанні Беларусі. Аб гэтым паведаміла 12 снежня старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама.
Гэта, у прыватнасці, прадстаўнікі Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт», Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», Ліберальна-дэмакратычнай партыі, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», а таксама грамадскага   аб’яднання «Беларускі рэс-публіканскі саюз моладзі» і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Восем з 15 палітычных партый у Беларусі вылучылі сваіх кандыдатаў у склады выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дваццаць восьмага склікання. Аб гэтым Лідзія
Ярмошына паведаміла   14 снежня ў Мінаблвыканкаме на семінары-нарадзе па агульных пытаннях арганізацыі і правядзення мясцовых выбараў.   Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў пачалося 10 снежня і будзе працягвацца да 8 студзеня ўключна.  Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання пройдуць у Беларусі 18 лютага 2018 года.

БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *