Інфармацыя і кансультацыя

Пры ЦВК Беларусі на мясцовых выбарах створаны грамадска-кансультатыўны савет па разглядзе спрэчак, звязаных з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі.
Як адзначыла на пасяджэнні ЦВК сакратар Цэнтрвыбаркама Алена Дмухайла, такі орган упершыню быў створаны яшчэ пры правядзенні парламенцкіх выбараў у 2000 годзе і папярэднія гады называўся па-рознаму. «На гэты раз вырашана, што назва такога савета павінна адпавядаць яго кампетэнцыі на мясцовых выбарах, і больш правільна будзе назваць яго грамадска-кансультатыўным саветам па разглядзе спрэчак, звязаных з выкарыстаннем СМІ, пры правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання», – расказала яна.
На пасяджэнні зацверджаны і персанальны склад гэтага савета. Узначаліць яго першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі. У склад савета таксама ўвойдуць спецыялісты ў галіне рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці і СМІ – тых, якія рэкамендаваны Мінінфармам і грамадскімі аб’яднаннямі журналістаў.
У адпаведнасці з палажэннем аб савеце, ён будзе збірацца ў тых выпадках, калі ў адрас Цэнтральнай камісіі або непасрэдна самога савета будуць паступаць скаргі кандыдатаў або звароты выбаршчыкаў, звязаныя з выкарыстаннем СМІ.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *