КДК: у мінулым годзе у 6 разоў узрасла эфектыўнасць праверак

3 лютага 2010 года калегіяй Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці разгледжаны вынікі работы за 2009 год з удзелам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь З. К. Ломаця і Першага намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь С. В. Радненка.
Калегіяй адзначана, што Камітэтам дзяржкантролю Брэсцкай вобласці за мінулы год праведзена ў 3 разы менш праверак у параўнанні з 2008 годам, у той жа час эфектыўнасць праверак па паступленні грашовых сродкаў у бюджэт узрасла ў 6 разоў.
Па выніках 2009 года спагнана ў бюджэт і звернута ў даход дзяржавы грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцяў, пастаўлена на ўлік аб’ектаў асноўных сродкаў у 3,4 раза больш – 130,5 млрд. рублёў.
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па-ставіў задачы перад Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці на 2010 год, прычым асноўная – якасная рэалізацыя прадастаўленых заканадаўствам паўнамоцтваў па забеспячэнні эканамічнай бяспекі дзяржавы.
Па выніках работы за 2009 год кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці і шэраг супрацоўнікаў узнагароджаны Ганаровымі граматамі Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і памятнымі медалямі “10 гадоў падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы”.
КДК Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *