Па рэцэптах Сіцько

Захаваць і выгадаваць маладняк – справа складаная нават для вопытных спецыялістаў. На дапамогу ім заўсёды гатовы прыйсці супрацоўнікі райветстанцыі. Прычым, медыкаментознае лячэнне жывёлы яны ў некаторых выпадках рэкамендуюць замяняць на гамеапатычнае. У лабараторыі амаль штодзень гатуюцца травяныя настоі і адвары для выпойвання нованароджаных цялят. Эфектыўныя рэцэпты складае галоўны ветэрынарны ўрач раёна Павел Сіцько. Нядаўна па яго ініцыятыве была праведзена вучоба кіраўнікоў гаспадарак, галоўных зааветспецыялістаў, загадчыкаў фермаў па тэме кармлення і аднаўлення статка. Адказы на тэарэтычныя пытанні, а таксама дапамогу ў практычным вырашэнні многіх праблем удзельнікі вучобы атрымалі на новай малочнатаварнай ферме СВК “Ляхавіцкі”.

Аліна ЛАПІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *