Футбол раённага маштабу

На працягу месяца на базе Ляхавіцкай ДЮСШ праходзіў чэмпіянат раёна па міні-футболе. Спаборніцтвы з’яўляюцца адным з этапаў круглагадовай спартакіяды працоўных калектываў, арганізатарам якой выступае раённы ФСК.
Напружанай барацьбой вызначаліся фактычна ўсе гульні турніру. Але ў фінале зноў сышліся старыя і пастаянныя сапернікі: дружыны Ляхавіцкага ФСК і ААТ «Жарабковічы». Першая палова сустрэчы праходзіла ва ўпартым супрацьстаянні і завяршылася з лікам 4:1 на карысць жарабковіцкіх футбалістаў. Пасля перапынку гульнявую і галявую ініцыятыву перахапі спартсмены ФСК. Дзякуючы больш зладжаным камандным дзеянням яны змаглі не толькі адыграцца, але і выйсці наперад. Фінальны свісток абвясціў перамогу каманды ФСК з лікам 5:4. «Жарабковічам» не дапамагло і тое, што ў іх складзе гуляў лепшы бамбардзір чэмпіянату Дзмітрый Прыхач, які на працягу турніру 28 разоў адзначыўся голам. Яшчэ адзін жарабковіцкі козыр – лепшы варатар турніру Андрэй Свінабурка.
За кошт перамогі ў асабістай сустрэчы 3 месца заняла каманда выхаванцаў ДЮСШ.
Міні-футбольны турнір у праграме спартакіяды працоўных калектываў завяршыўся. Але футбол працягваецца: напера- дзе чакаюць спаборніцтвы ветэранаў. У планах – правядзенне ў студзені 2018-га каляднага турніру, удзельнікам якога можа стаць любы, каму за 40. Арганізацыйны камітэт запрашае ўсіх жадаючых. Дастаткова патэлефанаваць на нумары 2-25-58 або 8-029-792-56-50 і заявіць пра свой намер.
Генадзій НОВІК,
галоўны суддзя спаборніцтваў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *