У Беларусі — Год кнігі

Таленавітыя сыны беларускай зямлі пакінулі не толькі нацыянальнай, але і сусветнай літаратуры шчодрую спадчыну. Францыск Скарына і Кірыла Тураўскі, Сымон Будны і Сімяон Полацкі, Янка Купала і Якуб Колас… Гэтыя і многія іншыя імёны залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю кнігі.

Дарэчы, каштоўныя радкі для яе стваралі і нашы землякі, і тыя, каго натхнялі на паэтычныя ці празаічныя радкі ляхавіцкія краявіды: Фёдар Еўлашоўскі і Ян Чачот, Янка Чабор і Эліза Ажэшка…

Сённяшнюю беларускую літаратуру нельга ўявіць без мясцовых ураджэнцаў Леаніда Пранчака і Алеся Бадака. Тут, у вёсцы Вадзяціна, нарадзіўся пісьменнік Уладзімір Дамашэвіч. З раёнам і нашай раёнкай у свой час быў звязаны жыццёвы і творчы лёс Віктара Гардзея.

На паліцах аматараў шчырай і пранікнёнай паэзіі – зборнікі вершаў нашых землякоў Кастуся Турко, Веры Дыдышкі. Прымушаюць задумацца гістарычныя нататкі Віталія Скалабана. Мясцовыя краязнаўцы Уладзімір Лаўрэнаў, Георгій Беразоўскі, Сяргей Чарановіч таксама пакінулі для нашчадкаў вынікі сваёй карпатлівай працы, сабраныя пад кніжнымі вокладкамі. А літаральна напрыканцы мінулага года ўбачылі свет зборнікі  Валянціны Пабягайла і Фёдара Лапаніка. Пра іх сёння – больш падрабязна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *