«Веснік» прызначае спатканне

Дзень за днём перагортвае апошнія старонкі 2017 год. І амаль кожную з іх занатаваў у артыкулах і фотаздымках «Ляхавіцкі веснік». Газетчыкі стараліся, каб усе нумары раёнкі былі змястоўнымі, цікавымі, каб вы, чытачы, з нецярпеннем чакалі чарговага выпуску. Важны кожны ваш званок у рэдакцыю, кожнае пісьмо. Вельмі рады дапамагчы, падказаць, параіць усім, хто звяртаецца ў «ЛВ». А дні падпісчыка – нагода для чарговай сустрэчы.
Адзін з іх прайшоў напрыканцы мінулага тыдня на Ляхавіцкім малочным заводзе. «Веснікаўцы» заўсёды з задавальненнем чакаюць такіх сустрэч, а тутэйшыя працаўнікі задаволены: можна аформіць абанемент, як гаворыцца, на месцы, а яшчэ атрымаць падарунак ад раёнкі.
Учора Дзень падпісчыка прайшоў у камунгасе. А на наступным тыдні «веснікаўцы» з падпіснымі абанементамі на раёнку і сувенірамі завітаюць у райбальніцу.
Заставайцеся з «ЛВ», шаноўныя прыхільнікі газеты!

Галіна КАНЬКО.

Фота Маргарыты КУХТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *