Актыўнасць і ініцыятыва

Набірае абароты кампанія па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. З 10 снежня ідзе вылучэнне кандыдатаў у прадстаўнічыя органы ўлады.
Закончылася рэгістрацыя ініцыятыўных груп. У акруговай выбарчай камісіі Ляхавіцкай выбарчай акругі № 44 па выбарах дэпутата Брэсцкага абласнога Савета зарэгістравана адна ініцыятыўная група па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатам у дэпутаты Вярэніча    Сяргея Васільевіча. Ён узначальвае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Брэсцкая СПМК пусканаладачных работ» камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама.
Члены ініцыятыўнай групы збіраюць подпісы выбаршчыкаў у падтрымку кандыдатуры  Сяргея Вярэніча.
Грамадзянам трэба ведаць, што кожнаму члену ініцыятыўнай групы выдадзена спецыяльнае пасведчанне. Пасведчанне разам з пашпартам ці іншым дакументам, які пацвярджае асобу, член ініцыятыўнай групы павінен прад’явіць пры зваротах да выбаршчыкаў, якія ставяць свае подпісы ў падпісным лісце.
8 студзеня наступнага года –  апошні тэрмін падачы ў камісію дакументаў аб вылучэнні кандыдатаў у мясцовыя Саветы.
Мікалай ЮРУЦЬ,
старшыня акруговай
выбарчай камісіі Ляхавіцкай выбарчай акругі № 44 па выбарах у Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *