Актыўнасць прафсаюзная

Прафсаюзныя лідары Васілій Гарбачоў, Ірына Чура, Святлана Курэц, Святлана Бялецкая. Фота з архіва «ЛВ»

Больш актыўнасці, ініцыятыўнасці, зацікаўленасці, канкрэтных спраў – такое пажаданне намеснік старшыні райвыканкама Дзіяна Трысцень адрасавала прафсаюзным актывістам, якія напрыканцы мінулага тыдня сабраліся на пасяджэнне савета раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Падведзены вынікі работы за год, акрэслены задачы на перспектыву. Прафсаюзы імкнуцца быць у гушчыні грамадскіх падзей. Цесна ўзаемадзейнічаюць з БРСМ, ветэранскай арганізацыяй. Ахова правоў і інтарэсаў працоўных – адна з галоўных задач для райкамаў прафсаюзаў і пярвічак. На пастаянным кантролі – парадак заключэння калектыўных дагавораў на прадпрыемствах і ў арганізацыях. З гэтай нагоды праводзяцца навучальныя семінары для старшынь пярвічак. Забеспячэнне вытворча-тэхналагічнай, працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, стварэнне належных умоў працы, недапушчэнне выпадкаў п’янства на вытворчасці, прафілактыка сямейнай неўладкаванасці – пытанні, якія таксама ў полі зроку прафсаюзаў.
На пасяджэнні падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю Ляхавіцкага раёна. Ацэньваліся практыка сацыяльнага партнёрства, грамадскі кантроль за захаваннем заканадаўства аб працы, аказанне прававой дапамогі членам калектыву, арганізацыя і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў, інфармацыйная работа, традыцыі настаўніцтва і іншае.
Пераможцай конкурсу прызнана прафсаюзная пярвічка жылкамунгаса (старшыня Іна Смаршчок), на другім месцы – СШ № 1 (старшыня Таццяна Абражэвіч), на трэцім – райбальніцы (старшыня Васілій Гарбачоў).
Святлана КУРЭЦ,
старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *