Выратавальнае свята

19 студзеня – асаблівая дата для тых, хто звязаў сваё жыццё са службай у падраздзяленнях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У гэты дзень амаль увесь асабовы састаў РАНС, акрамя тых, хто заступіў на дзяжурства, у параднай форме сабраўся ў актавай зале цэнтра дадатковай адукацыі, каб разам адзначыць прафесійнае свята – Дзень выратавальніка. Але і ў свята гаварылася пра будні, глядзелі фільм пра сённяшні дзень беларускіх выратаваль-нікаў. Начальнік РАНС Валерый Равінскі павіншаваў калег і пажадаў ім здароўя, трываласці, поспехаў.

Шмат шчырых слоў у адрас прафесіяналаў, якія змагаюцца са стыхіяй, гаварылі госці: намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Гурскі, начальнікі аддзелаў па справах моладзі і фізічнай культуры спорту і турызму райвыканкама Алег Траццяг і Георгій Барысевіч. Як і належыць, на свяце  лепшыя з лепшых атрымалі граматы, падарункі, грашовыя прэміі. За паспяховую шматгадовую службу вадзіцелю ПАВЧ № 1 Юрыю Смаршчку ўручаны знак “Выдатнік МНС”, а яго калега Уладзімір Трызна ўзнагароджаны медалём “За бездакорную службу” ІІІ ступені (на здымку).

Педагогі і выхаванцы цэнтра дадатковай адукацыі ў якасці падарунка для выратавальнікаў падрыхтавалі святочную праграму з музыкай, песнямі, танцамі і добрым настроем.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *