Вылучэнне кандыдатаў – да 8 студзеня

Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дваццаць восьмага склікання ў Беларусі па стане на 28 снежня вылучана ўжо больш за 7,7 тысячы чалавек. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама.
Часцей за ўсё патэнцыяльныя кандыдаты ў дэпутаты выбіраюць вылучэнне шляхам збору подпісаў, такіх каля 70 працэнтаў, працоўнымі калектывамі вылучана прыкладна 28 працэнтаў ад агульнай колькасці прэтэндэнтаў на дэпутацкі партфель, ад палітычных партый – 1,8 працэнта.
Перыяд вылучэння канды-датаў у дэпутаты стартаваў 10 снежня і завершыцца 8 студзеня. Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага.
БЕЛТА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *