Маладое пакаленне, якім мы ганарымся

Маладое пакаленне зберажэ і прымножыць дасягненні цяперашняга. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 28 снежня на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей, што прайшло ў Палацы Рэспублікі у рамках акцыі «Нашы дзеці».

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў маленькіх гледачоў з надыходзячым Новым годам і пажадаў ім захаваць веру ў дабро, чысціню душы і шчырае стаўленне да людзей, а таксама здзяйснення ўсіх жаданняў.
Навагодняе дабрачыннае свята стала цэнтральнай падзеяй акцыі «Нашы дзеці». На галоўную ёлку краіны былі запрошаны больш за 2,3 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак 8-14 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі. У іх ліку дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці, якія выхоўваюцца ў апякунскіх сем’ях, выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў, дзеці з сем’яў бежанцаў, навучэнцы – пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў, спартыўных спаборніцтваў, навучэнцы, якія дасягнулі поспехаў у грамадскай рабоце.
У час свята дзецям паказалі маляўнічае казачнае музычна-сцэнічнае шоу «Выкрадальнікі часу, або Як выратаваць Новы год» у выкананні лепшых творчых калектываў краіны. Дзецям уручылі навагоднія падарункі ад Прэзідэнта Беларусі.

Напярэдадні ў навагодняй сустрэчы з Кіраўніком дзяржавы прынялі ўдзел 250 маладых людзей, з якіх 190 – студэнты ВНУ, у тым ліку з рэгіёнаў,
60 – навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і агульнай сярэдняй адукацыі.
Усе яны – лепшыя прадстаўнікі навучэнскай моладзі ва ўзросце ад 16 гадоў і старэйшыя, якія праявілі сябе ў творчым, культурным, спартыўным і грамадскім жыцці, сталі ініцыятарамі сацыяльна значных праектаў. У іх ліку пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў, актывісты БРСМ, валанцёры, лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што запрашаць лепшых прадстаўнікоў маладога пакалення на навагодняе свята ў Палац Незалежнасці стане новай традыцыяй.

Па матэрыялах БЕЛТА.

Флта БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *