Феерверк не па правілах

Рэйд, які правялі супрацоўнікі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, аддзялення крымінальнага вышуку і ўчастковыя інспектары РАУС з мэтай выяўлення фактаў незаконнага распаўсюджання, захоўвання, перавозкі піратэхнічных вырабаў, стаў выніковым. Высветлілася, што ў гандлёвым павільёне індывідуальнага прадпрымальніка на рынку ў Ляхавічах парушаліся правілы захоўвання і рэалізацыі піратэхнічных вырабаў. 6890 адзінак азначанага тавару на суму 1195,5 рублёў рэалізоўваліся з парушэннямі. У адносінах ІП складзены адміністрацыйны пратакол, па якім прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе папярэджання ці накладання штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь.
Андрэй СТУДЗЯНІЧНІК,
в.а. начальніка РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *