Старшакласнікі паказваюць клас

Падзеі нядаўняга часу, што адбыліся ў брэсцкім лёгкаатлетычным манежы, можна трактаваць як экзамен для выхаванцаў спартыўных школ нашай вобласці. Спаборніцтвы, якія з’яўляюцца афіцыйным першынством Брэстчыны сярод ДЮСШ і СДЮШАР, сабралі 23 каманды з раёнаў і буйных гарадоў вобласці. Праграма закрытых пад дахам манежа стартаў ад класічнага варыянта адрозніваецца толькі адсутнасцю кідковых нумароў: з шырокага спісу лёгкаатлетычных дысцыплін «адпачываюць» толькі кап’ё і дыск.
Сямёрка юных атлетаў Ляхавіччыны вярнулася з абласнога цэнтра ў званні сёмай каманды першынства, нягледзячы на добрае і вельмі добрае выступленне некаторых членаў каманды. Наш Юрый Тарлюк выйграваў двойчы: на дыстанцыях 400 і 800 метраў. Ганна Макоўская першынствавала на 3000 метраў і была другой у бегу на ўдвая больш кароткай дыстанцыі. Уладзіслаў Тумаш выйграў 200-метровы спрынт, а Таццяна Смірнова стала двойчы бронзавай прызёркай першынства – у бегу на 800 і 1500 метраў. Яшчэ ў скарбонку Ляхавіцкай ДЮСШ яе выхаванцы Тарлюк, Тумаш і Мікіта Зайцаў паклалі эстафетную бронзу.
Іван КАВАЛЕНКА.

Фота з сайта аддзела адукацыі, спорту і  турызму райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *