Згарэў ля свайго дома

У ноч з 18 на 19 студзеня ў адзіную дыспетчарскую службу паступіла трывожная інфармацыя з РАУС: у міліцыюпатэлефанавала жыхарка Сваятычаў, якая паведаміла, што каля свайго дома знайшла абгарэлы труп мужа.

Падчас папярэдняй праверкі было ўстаноўлена, што мужчына 1964 года нара-джэння выйшаў з дома каля 18 гадзін. Калі ён не вярнуўся дадому да паўночы, жонка выйшла  шукаць яго. Устаноўлена таксама, што прыкладна ў 17 гадзін жанчына вынесла і паставіла недалёка ад дома вядро з непатушаным вуголлем. Менавіта жар з перакуленага вядра, па версіі РАНС, і стаў прычынай узгарання адзення на загінуўшым. Высвятляюцца абставіны гэтага трагічнага выпадку, праверку па факце праводзяць РАНС, пракуратура і раённы ад-дзел Следчага камітэта.

Райаддзел па надзвычайных сітуацыях звяртае ўвагу: нельга выносіць на вуліцу непатушаны жар, прысак неабходна выкідаць у спецыяльна адведзенае месца не бліжэй за 15 метраў ад збудаванняў. У сувязі з тым, што панізілася тэмпература паветра, з’явілася неабходнасць часцей і больш прапальваць печы. Не пакідайце запаленыя печы без нагляду! Доўгімі зімовымі вечарамі яны павінны саграваць, а не станавіцца крыніцай пажараў.

Валерый РАВІНСКІ, начальнік РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *