Якасць – гэта па-нашаму

Прэміі ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2011 года прысуджаны 14 прадпрыемствам. Такое рашэнне прыняла камісія па прысуджэнні прэміі, і яно зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 19 студзеня 2012 года № 55.

Прысуджана прэмія за ўкараненне высокаэфектыўных метадаў кіравання якасцю і забеспячэнне на гэтай аснове выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі (аказання паслуг). Прэмія ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2011 года прысуджана: Ваўкавыскаму адкрытаму акцыянернаму таварыству «Беллакт», адасобленаму структурнаму падраздзяленню  «Лакаматыўнае дэпо  Баранавічы» транспартнага РУП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі», ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік», ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў», ААТ «Барысаўскі мясакамбінат», ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», ААТ  «Гомельскі завод «Камунальнік», ААТ «Шчучынскі завод  «Аўтапровад», рэспубліканскаму канструктарскаму ўнітарнаму прадпрыемству  «ДСКБ па зернеўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы» (г. Гомель), рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству «Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга «Інстытут «Белдзяржпраект» (г. Мінск), СТАА «Контэ Спа»  (г. Гродна), СААТ «Ляхавіцкі малочны завод», установе адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыё-электронікі» (г. Мінск), установе адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».

Акрамя таго, пацвердзілі званне лаўрэата прэміі ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці яшчэ 14 прад-прыемстваў. Яны былі ўдастоены гэтага звання раней. Гэта ЗАТ «Вітэкс»        (г. Мінск), ЗАТ «Добрушскі фарфоравы завод», ААТ «1-я Мінская птушкафабрыка», ААТ «Бярозабудматэрыялы», ААТ «Інстытут «Гомельпраект», ААТ «Стужка»    (г. Магілёў), ААТ «Магілёўскі завод «Строммашына», ААТ «Магатэкс» (г. Магілёў), ААТ «Пінскі мясакамбінат», ААТ «Слонімскі мясакамбінат», ААТ «Салігорская птушкафабрыка «, адасобленае структурнае падраздзяленне «Мінскі вагонны ўчастак» транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», прыватнае ўнітарнае машынабудаўнічае прадпрыемства «КОМПО» (г. Брэст), прыватнае ўнітарнае трыкатажнае прадпрыемства «Рамгіль»          (г. Слонім).

Таксама пастановай урада прысуджаны званні дыпламанта конкурсу на суісканне прэміі за якасць 2011 года Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту, ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат», ААТ «Белаграпрамбанк», адасобленаму структурнаму падраздзяленню «Рэфрыжэратарнае вагоннае дэпо Маладзечна» транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *