Айчыне служым з любоўю

Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь праводзіць канцэртны тур «Айчыне служым» у абласных і раённых цэнтрах.
Ансамбль выступае са спецыяльнай канцэртнай праграмай, прымеркаванай да 100-годдзя Узброеных Сіл Беларусі. Канцэрты ў рамках тура праходзяць з лістапада гэтага года па сакавік 2018 года.
Ансамбль ужо сустракалі на канцэртных пляцоўках Маладзечна, Светлагорска і Гомеля. Выступленні ан- самбля запланаваны ў Пружанах, Барысаве, Белаазёрску, Віцебску, Бабруйску, Лідзе і Баранавічах.
У праграме ансамбля – музычныя творы пра любоў да Радзімы, а таксама харэаграфічныя пастаноўкі ў выкананні балета ансамбля.
Прэс-служба Міністэрства абароны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *