РАШЭННЕ ЛЯХАВІЦКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА 21 снежня 2017 г. № 1126 г. Ляхавічы. Аб вызначэнні на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў

На падставе артыкулаў 24, 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па ўзгадненні з Ляхавіцкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй па выбарах дэпутатаў Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Вызначыць на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання, размешчаных у Ляхавіцкім раёне, наступныя месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў, вырабленых у адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь:
1.1. вітрыны і інфармацыйныя стэнды гандлёвых аб’ектаў, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, аптэк, аддзяленняў сувязі;
1.2. рэкламна-інфармацыйныя дошкі;
1.3. дошкі аб’яў, інфармацыйныя стэнды памяшканняў для галасавання і памяшканняў участковых камісій;
1.4. на інфармацыйных стэндах прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў усіх формаў уласнасці па ўзгадненні з іх кіраўнікамі.
2. Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па накірунку дзейнасці і старшыняў сельскіх выканаўчых камітэтаў.
3. Апублікаваць данае рашэнне ў раённай газеце «Ляхавіцкі веснік» і размясціць на інтэрнэт-старонцы Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта афіцыйнага сайта Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.
Выконваючы абавязкі старшыні А. В. Камінскі.
Кіраўнік справамі Ю. Г. Несцяровіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *