Проста ас! Вастраўчанін Мікалай Зубік у сваёй справе – сапраўдны прафесіянал

Вастраўчанін Мікалай Зубік у сваёй справе – сапраўдны прафесіянал. Больш за 20 гадоў працуе ў мясцовым лясніцтве, апошнія  сем – вальшчыкам лесу. У рэйтынгу прафесій гэта адна з самых небяспечных. Работа цяжкая, патрабуе не толькі моцнай і дакладнай рукі, але і халоднага розуму, жалезнай дысцыпліны, вытрымкі, майстэрскага валодання галоўным інструментам вальшчыка – бензапілой.
Адзін з лепшых работнікаў Ляхавіцкага лясгаса, за апошнія два гады Мікалай Зубік шмат часу правёў у камандзіроўках на тэрыторыі Міншчыны ў найбольш пацярпелых ад наступстваў буры Чэрвеньскім і Смалявіцкім раёнах, дапамагаў калегам разбірацца з бураломам. Працуючы па скандынаўскай тэхналогіі (калі ўсе віды работ на месцы выконвае адзін вальшчык), за дзень паспяваў упарадкаваць 35-40 кубаметраў драўніны! З бензапілой у руках даводзілася праводзіць увесь светлавы дзень – ад світання да змяркання ў зусім няпростых умовах.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 451 ад 18 снежня 2017 года Мікалай Зубік узнагароджаны медалём «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый».

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *