Вера, якая аб’ядноўвае

Паважаныя свяшчэннаслужыцелі, вернікі Беларускай праваслаўнай царквы!

Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам Нараджэння Хрыстова.
На працягу многіх стагоддзяў Праваслаўная Царква прадаўжае традыцыі адказнага служэння, дапамагае людзям знайсці веру, умацоўвае іх на жыццёвым шляху, стваральна ўдзельнічае ў выхаванні падрастаючага пакалення.
У гэтыя дні свет напоўнены добрымі пачуццямі веры, надзеі, любві. Нараджэнне Хрыстова дорыць радасны настрой, абуджае самыя светлыя думкі, аб’ядноўвае вакол ідэалаў дабра і міласэрнасці.
Няхай гэтыя ўзвышаныя пачуцці і памкненні не пакінуць вас у паўсядзённым жыцці, дапамогуць забяспечыць дабрабыт і шчасце вашым сем’ям.
Жадаем усім здароўя, радасці, аптымізму, поспехаў у справах і пачынаннях на карысць роднай Айчыны.

Раённы выканаўчы камітэт.                                        Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *