Па-партнёрску – значыць разам. Як спрацавалі педагагічныя прафсаюзныя пярвічкі і галіновы райкам у 2017 годзе

Як спрацавалі педагагічныя прафсаюзныя пярвічкі і галіновы райкам у 2017 годзе – асноўнае пытанне, што стаяла на парадку дня пленума райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Справаздачу трымала старшыня Святлана Бялецкая. Яна акцэнтавала ўвагу на тым, як працуе асноўны дакумент сацыяльнага партнёрства – раённае галіновае пагадненне паміж аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і райкамам галіновага прафсаюза на 2016-2018 гады. На яго падставе прыняты калектыўныя дагаворы ва ўсіх 37 падведамасных установах, а вынікі выканання разглядаюцца на сходах працоўных калектываў.
Дарэчы, у раёне больш за 92 працэнты супрацоўнікаў устаноў адукацыі працуюць па кантрактах. Амаль палова кантрактаў заключана з работнікамі на 5 гадоў.
Прафсаюзныя актывісты кантралююць, як выконваецца ва ўстановах заканадаўства аб працы. Летась такая кантрольная работа праведзена ў 7 установах адукацыі. У раёне ў галіновых арганізацыях створаны 24 грамадскія камісіі па ахове працы, у іх склад уваходзяць 88 грамадскіх інспектараў, уключаючы старшынь прафкамаў. Пастаянна праводзіцца іх вучоба і павышэнне кваліфікацыі. Найбольш актыўна дзейнічаюць грамадскія інспектары ў Тухавіцкай, Тальмінавіцкай, Жарабковіцкай СШ, СШ № 1. Дарэчы, прафсаюзная пярвічка СШ № 1 па выніках работы за 2016 год стала пераможцам раённага, абласнога і рэспубліканскага этапаў конкурсу на лепшую арганізацыю грамадскага кантролю за аховай працы.
На прафсаюзным кантролі і пытанні дысцыпліны. У мінулым годзе 35 работнікаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці за нядобрасумленнае выкананне сваіх службовых абавязкаў. Па-ранейшаму застаецца актуальнай прафілактыка такіх парушэнняў.
Аказваецца садзейнічанне ў працаўладкаванні работнікаў пасля ліквідацыі ці рэарганізацыі ўстаноў. Так, усім работнікам працаздольнага ўзросту, звольненым у жніўні 2017 года ў сувязі з закрыццём Ураджайнінскага дзіцячага сада, было прапанавана працаўладкаванне.
На кантролі прафсаюзаў і сацыяльная падтрымка моладзі. Замацаванню маладых спецыялістаў спрыяюць дадатковыя сацыяльныя гарантыі, у тым ліку павышэнне тарыфнай стаўкі па кантракце на 20 працэнтаў; устанаўленне надбаўкі за складанасць і напружанасць у памеры не менш за 10 працэнтаў стаўкі ў першыя 3 гады работы; кампенсацыя расходаў за наём жылля тым, хто прыбыў на работу па размеркаванні, у памеры 2 базавых велічынь і інш. Даўно добрым памочнікам у рабоце з моладдзю стала настаўніцтва.
Спынілася Святлана Бялецкая на культурна-масавай і спартыўнай рабоце, якую праводзяць прафсаюзы. Пярвічкі ў мінулым годзе актыўна ўдзельнічалі ў рэспубліканскім конкурсе «Новыя імёны Беларусі», фотавыставе «Чалавек працы», абласным фестывалі-злёце «Вера. Надзея. Любоў», міжгаліновым конкурсе «Аўталэдзі» і інш. Было шмат спартыўных мерапрыемстваў, экскурсій, паездак.
Шмат цёплых слоў сказана ў адрас ветэранскай арганізацыі педагагічных работнікаў, якую ўзначальвае Кацярына Легеда. Педагогі-ветэраны ініцыявалі нямала сустрэч. Так, мінулым летам у СШ №1 сабраліся настаўнікі-пенсіянеры нашага і Ганцавіцкага раёнаў. Мерапрыемства прай-шло ў выглядзе быццам бы палёту рэйсам «Назад у будучыню». Атрымалася своеасаблівая справаздача аб рабоце ветэранскай арганізацыі.
Вопытам работы на пленуме падзяліліся старшыні прафкамаў Крывошынскай СШ Сяргей Турчанка, СШ № 1 – Таццяна Абражэвіч, Жарабковіцкай СШ – Алена Праневіч.
Прафсаюзы займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю. Цяпер яны ўдзельнічаюць у кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *