Дапамажыце следству

У вытворчасці следчай групы Ляхавіцкага раённага аддзела  Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь знаходзяцца матэрыялы крымінальнай справы, узбуджанай 31.12.2011 года па прыкметах саставу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь у адносінах неўстаноўленага вадзіцеля, які кіраваў неўстаноўленым транспартным сродкам 31 снежня 2011 года ў перыяд з 19 гадзін 20 мінут да 20 гадзін 10 мінут, і, рухаючыся па аўтадарозе Рачканы—Пашкоўцы ў накірунку  в. Пашкоўцы Ляхавіцкага раёна на 5 км вышэйуказанай дарогі, здзейсніў наезд на  жыхара в. Пашкоўцы, пасля чаго ўцёк з месца дарожна-транспартнага здарэння. У выніку ДТЗ пешаходу былі нанесены цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр на месцы ДТЗ.

Просьба да відавочцаў данага ДТЗ, а таксама асоб, якія валодаюць  інфарма-цыяй аб транспартным здарэнні і вадзіцелі, што ўчыніў ДТЗ, аказаць дапамогу следству і паведаміць гэту інфармацыю па тэлефонах: 2-11-87, 2-17-48, 2-11-70 або 102.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *