Пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дваццаць восьмага склікання пачалася ў Беларусі. Гэты этап выбарчай кампаніі прадоўжыцца па 18 студзеня.
8 студзеня быў апошні дзень прадастаўлення ў адпаведную тэрытарыяльную акруговую выбарчую камісію дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты.
Пасля рэгістрацыі стартуе перадвыбарная агітацыя, яна прадоўжыцца па 17 лютага ўключна. На наступны дзень, 18 лютага, пройдуць мясцовыя выбары. У агульнай колькасці паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тысяч мандатаў.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *