Дыягназ для насення. Для супрацоўнікаў Ляхавіцкай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін зіма – гарачы сезон

Начальнік інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Наталля Грынкевіч і вядучы аграном Таццяна Лойка за работай.

Для супрацоўнікаў Ляхавіцкай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін зіма – гарачы сезон.
Літаральна з усіх гаспадарак раёна сюды паступае насенне на праверку. Дасканала абследуецца кожная партыя таго, што вясной ляжа ў раллю. Насенне правяраецца на чысціню, усходжасць, вільготнасць, заражанасць шкоднікамі, а таксама на наяўнасць раслінных хвароб. І толькі потым выносіцца канчатковы агранамічны вердыкт: ці здаровы насенны матэрыял. Дарэчы, да яравой сяўбы праверана ўжо 120 працэнтаў ад запланаванага.
– Нездарма гавораць: што пасееш, тое і пажнеш. Праверкі паказваюць: сельгаспрадпрыемствы раёна правядуць яравую сяўбу якасным матэрыялам, – адзначае вядучы аграном раённай дзяржінспекцыі Таццяна Лойка.
Пад пільным кантролем спецыялістаў і сродкі аховы раслін, месцы захоўвання і перапрацоўкі падкаранціннай прадукцыі.
У складзе інспекцыі, якую ўзначальвае Наталля Грынкевіч (колішняя выпускніца ЛДАКа), 6 супрацоўнікаў, кожны адказвае за свой участак работы. Яны дакладна ведаюць, што якасць насеннага матэрыялу – адзін з асноўных складнікаў добрага ўраджаю.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *