Крымiнал. Здарэннi

І на Ціхай крадуць

Чарговым аб’ектам крадзяжу зладзеі абралі адзін з дачных участкаў па вуліцы Ціхай у Лабузах. Невядомыя вынеслі са склепа кансерваваную прадукцыю, 2 банкі фарбаў і 50 метраў электрападаўжальніка.

З заявай у РАУС аб прапажы 100 тысяч рублёў звярнулася жыхарка Русінавічаў. Супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта ўзбудзілі крымінальную справу ў адносінах сужыцеля жанчыны, які, акрамя грошай, прыхапіў з сабой яшчэ… і пачак цыгарэт.

Чалавек чалавеку – хто?

Ноччу 23 студзеня на лячэнне ў райбальніцу дастаўлены малады  нецвярозы ляхавічанін з цялеснымі пашкоджаннямі. РАУС праводзіць праверку.

Давядзецца адказваць перад законам (згодна артыкула 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь) за супраць-праўныя дзеянні 29-гадоваму жыхару вёскі Ганчары. Мужчына абвінавачваецца ў тым, што сістэматычна  біў сваю сужыцельку (1973 г.н.), якая зараз знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцем.

Што маюць – не берагуць

Калі чалавек захварэе, ён скарыстоўвае любыя сродкі, каб па-правіцца, лечыцца ў бальніцы, не забывае і пра народную медыцыну, займаецца фізічнымі практыкаваннямі,  актывізуе абаронныя функцыі арганізма. З другога боку, знаходзяцца і тыя, хто фізічна здаровы, чаго не скажаш пра душэўны стан – размова  пра патэнцыяльных самазабойцаў. Толькі за другую палову студзеня ўжо 2 нашыя землякі спрабавалі па ўласным жаданні звесці рахункі з жыццём. Па гэтай прычыне на  лячэнне ў райбальніцу дастаўлены 30-гадовы ляхавічанін і жыхарка вёскі Рагачы 1989 года нара-джэння.

Са зводкамі РАУС знаёмілася
Галіна ЗАРЭЧНАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *