Пад прыцэлам фотапасткі

Выкарыстана илюстрацыя

З сярэдзіны снежня мінулага года жыхар Баранавіцкага раёна з поля аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Ляхавіччыны выкраў 14 рулонаў сенажу на суму больш за 450 рублёў. 9 студзеня РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса.
Галоўная роля ў раскрыцці злачынства належыць кіраўніку прадпрыемства. Ён заўважыў, што з поля перыядычна знікаюць цюкі, і ўстанавіў фотапасткі. Калі ноччу ахвотнік да чужога прыехаў за чарговай партыяй сенажу, трапіў у аб’ектыў фотапасткі. Кіраўнік прадпрыемства выехаў на месца крадзяжу і застаў падазронага ў момант, калі той вывозіў 3 цюкі. У гэтую ж ноч па месцы яго жыхарства міліцыя канфіскавала яшчэ 10 цюкоў сенажу, якія былі выкрадзены раней.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,
намеснік начальніка РАСК.

Падзялiцца:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *