Сям’я – не баксёрскі рынг

З 5 па 15 студзеня на тэрыторыі г. Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, у тым ліку і ў сямейна-бытавой сферы.
У рамках правядзення данага комплексу пракуратурай раёна па хадайніцтве РАУС 5 студзеня ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага арт. 154 (катаванне) Крымінальнага кодэкса ў адносінах грамадзяніна Г. з в. Свяціца. Падчас сварак, узнікшых з-за асабістых непрыязных адносін, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, ён сістэматычна, наўмысна наносіў пабоі, прычыняў боль, фізічныя, псіхічныя пакуты сваёй маці…
Дзейснай мерай прафілактыкі з’яўляюцца частковае ці поўнае абмежаванне ў дзеяздольнасці асоб, якія не аказваюць матэрыяльнай падтрымкі сем’ям; ізаляцыя ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі хранічных алкаголікаў, якія дапускаюць правапару-шэнні ў быце.
Летась судом Ляхавіцкага раёна адпраўлена ў ЛПП 29 хранічных алкаголікаў. На лячэнне ў абласную псіханеўралагічную бальніцу «Крывошын» накіравана 97 грамадзян.
На працягу 2017 года выяўлена 113 парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства. З незаконнага абароту канфіскавана і знішчана 1526 літраў брагі, самагону і спіртаўтрымліваючай вадкасці, 24 самагонныя апараты. За знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскіх месцах прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 824 асобы.
У РАУС кругласутачна працуе тэлефон гарачай лініі, па якім можна паведаміць пра факты бытавога насілля, незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі (2-48-37, ананімнасць гарантуецца). Таксама можна патэлефанаваць у дзяжурную часць палка патрульна-паставой службы міліцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама па тэлефоне ў
г. Брэсце 8-0162-45-62-15.

8-801-100-8-801

Бясплатная гарачая лінія   для пацярпелых ад дамашняга насілля 

Ананімна штодзень з 8.00 да 20.00.

Званіць са стацыянарнага тэлефона.

Андрэй СТУДЗЯНІЧНІК,
в. а. начальніка аддзела РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *