Рэгістрацыя, а пасля – агітацыя

Кандыдатамі ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы дваццаць восьмага склікання ў Беларусі вылучаны 22,7 тысячы чалавек, паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Сярэдняя колькасць кандыдатаў на выбарчую акругу па краіне складае 1,2.
Цяпер пададзеныя дакументы праходзяць праверку ў мясцовых выбаркамах, на падставе гэтага будуць прымацца рашэнні аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Гэты этап выбарчай кампаніі прадоўжыцца па 18 студзеня. Адразу пасля рэгістрацыі кандыдаты могуць пачынаць агітацыю – выступаць у СМІ, праводзіць мітынгі і пікеты, знаёміць выбаршчыкаў са сваімі праграмамі. Агітацыя прадоўжыцца па 17 лютага ўключна, у асноўны дзень выбараў яна забаронена.
Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага.
БЕЛТА.

Падзялiцца:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *