Людзі на дарозе

Гэтай прыемнай навіной «ЛВ» са сваімі чытачамі падзяліўся ў мінулым нумары: па выніках 2011 года Ляхавіцкі РАУСпрызнаны лепшым сярод аналагічных падраздзяленняў Брэстчыны. Такі статус не атрымаеш выпадкова, гэта вынік агульнай мэтанакіраванай работы.

У агульным поспеху — шмат складальнікаў. Але бадай самы галоўны — адказныя, кампетэнтныя, высокапрафесійныя кадры.

Такую характарыстыку можна даць і старшаму дзяржаўтаінспектару аддзялення ДАІ РАУС капітану міліцыі Мікалаю Дылеўскаму.

Ён адзін з тых, чый выбар прафесіі быў абдуманым і свядомым. За плячамі — служба ў ВДВ, школа міліцыі і вось ужо амаль 17 гадоў работы ў аддзеле, з іх больш як 15 — у ДАІ. Участак работы — складаны і напружаны (іншых у міліцыі і наогул не бывае): забяспечваць бяспеку на дарогах, сачыць за станам дарожнай сеткі і спраўнасцю тэхнікі, што ўдзельнічае ў дарожным руху, праводзіць актыўную прафілактычную работу сярод ва-дзіцеляў і пешаходаў…

Нядаўна службе Мікалая Дылеўскага была дадзена высокая ацэнка: Міністр унутраных спраў уручыў старшаму дзяржаўта-інспектару АДАІ Ляхавіцкага РАУС дзяржаўную ўзнагароду — медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *