Украў – адказвай

Следчая група Ляха- віцкага раённага аддзела Следчага камітэта ўзбудзіла крымінальную справу па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па заяве жыхаркі  Баранавіцкага раёна. Жанчына паведаміла, што  невядомы злодзей залез праз акно ў адзін з гаражоў у Свяціцы і вынес адтуль  дошкі. Прынятымі мерамі вышуку ўстаноўлена,  што крадзёж — справа рук  нідзе не працуючага 30-гадовага свяцічаніна.  Падазроны затрыманы.

Віталій ЛАБАНАЎ,
начальнік раённага аддзела
Следчага камітэта Рэспублікі  Беларусь

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *