Аднойчы на Каляды

Народны клуб ветэранаў вайны і працы «Сівізна» запрасіў 14 студзеня ў гарадскі Дом культуры на традыцыйныя «Калядныя сустрэчы». На сцэне і ў зале – дзеці і дарослыя, праваслаўныя вернікі і католікі. Цудоўную святочную атмасферу стваралі лепшыя самадзейныя калектывы райцэнтра, выхаванцы нядзельных школ Ляхавіцкай і Падлескай цэркваў, удзельнікі фальклорнага гуртка «Кужалёк» СШ № 1 і хора «Званочкі» СШ № 2, моладзь Ляхавіцкага касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Шматлікія гледачы з удзячнасцю і шчырымі апладысментамі прымалі кожнае выступленне.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *