З узнагародай!

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу па прафілактыцы правапарушэнняў і безнагляднасці непаўналетніх і ў сувязі са 100-гадовым юбілеем з дня ўтварэння камісіі па справах непаўналетніх узнагароджаны галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана ГАЛЕЕЎСКАЯ.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ў органах кіравання раёна, актыўны ўдзел у грамадска значных мерапрыемствах і ў сувязі са 100-гадовым юбілеем з дня ўтварэння камісіі па справах непаўналетніх узнагароджаны кіраўнік справамі Ляхавіцкага райвыканкама Юрый НЕСЦЯРОВІЧ.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў адзначаны:
за шматгадовую добрасумленную працу ў органах кіравання раёна, актыўны ўдзел у грамадска значных мерапрыемствах і ў сувязі са 100-гадовым юбілеем з дня ўтварэння камісіі па справах непаўналетніх – дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Ляхавіцкага раёна Наталля ПІШЧ;
за дасягнутыя вынікі ў службовай дзейнасці ў 2017 годзе – оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі РАУС лейтэнант міліцыі Андрэй ЧАРАНКЕВІЧ;
за бездакорную службу па ахове і абароне ад надзвычайных сітуацый людзей і маёмасці і ў сувязі з Днём выратавальніка – камандзір аддзялення ПАВЧ № 1 Ляхавіцкага РАНС прапаршчык унутранай службы Андрэй ПЯТРУШКА; вадзіцель ПАВП № 13 Ляхавіцкага РАНС старшына ўнутранай службы Станіслаў ГАЎРЫС.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *