Размова пра надзённае

18 студзеня ў працоўных калектывах Ляхавіцкага раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання. Інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Кацуба, сустрэлася з калектывам райпо. Тэмы размовы – «Харчовая бяспека – састаўная частка нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і ключавая ўмова ўстойлівага развіцця дзяржавы. Перспектывы развіцця харчовага комплексу краіны». Гаварылі таксама пра ролю сельскагаспадарчай вытворчасці і перапрацоўчай прамысловасці ў эканамічным развіцці Брэсцкай вобласці.
Таццяна Кацуба праінфармавала пра мінулагоднія вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Ляхавіцкага раёна. Яна адзначыла, што з 14 даведзеных раёну прагнозных паказчыкаў і заданняў 10 выкананы. Сярод іх ёсць і тыя, у якіх адчувальны ўклад калектыву райспажыўсаюза, у прыватнасці, – рознічны тавараабарот (на рахунку райпо – трэць рознічнага тавараабароту раёна), экспарт тавараў і энергазберажэнне.
На пастаянным кантролі раённай улады занятасць насельніцтва, своечасовасць выплаты заработнай платы і забеспячэнне яе росту за кошт росту прадукцыйнасці працы.
Пра важнасць эканомікі і неабходнасць эканоміі гаварыў дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкая СПМК пусканаладачных работ» камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Вярэніч, які прыняў удзел у сустрэчы.
Інтарэс выклікала інфармацыя пра рэалізацыю ў раёне мясцовых ініцыятыў. Так, у межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС-ПРААН на Ляхавіччыне паспяхова рэалізуюцца 5 інавацыйных праектаў. Акрамя таго, па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна» – праект па аднаўленні былой сядзібы Рэйтанаў у Грушаўцы.
Члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы адказалі на пытанні кааператараў.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Размова пра надзённае

  • 22/01/2018 в 19:57
    Permalink

    на Ляхавіччыне паспяхова рэалізуюцца 5 інавацыйных праектаў. Акрамя таго, па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна» – праект па аднаўленні былой сядзібы Рэйтанаў у Грушаўцы. Вось пра гэта падрабязней напішэце. Быў ў Грошаўцы ўчора…,а там..

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *