Вельмі патрэбная «хуткая» абноўка

Фельчары Аляксандр Чайкоўскі і Алена Усік, вадзіцель Генадзій Фірусь, як і іх калегі, заўсёды гатовы выехаць па выкліку, каб дапамагчы.

Для супрацоўнікаў гэтага аддзялення райбальніцы хуткасць не проста слова і нават не проста акалічнасць, што характарызуюць спецыфіку працы. Менавіта своечасовасць аказання меддапамогі часам становіцца вырашальнай у выратаванні жыцця чалавека. Што ні кажы, а і тэхніка ў экстранных выпадках мае далёка не апошняе значэнне – яна ў дапамогу людзям у белых халатах/

Зусім нядаўна ў аўтапарку райбальніцы адбылося транспартнае абнаўленне. Новенькі ГАЗ-3221 змяніў старую машыну. Сродкі на яе набыццё –  а гэта амаль 60 тысяч рублёў – выдзелены з бюджэту.
У абноўкі прасторны камфортны салон, аснашчаны сучасным абсталяваннем: ёсць два стацыянарныя 10-літровыя кіслародныя балоны, якія падаюць кісларод пацыенту пры транспарціроўцы. Раней выкарыстоўваліся толькі 2-літровыя балоны, кіслароду хапала ўсяго на 20-30 мінут.
– Цяпер стала магчымым забяспечыць пацыента кіслародам на працягу ўсёй транспарціроўкі, нават калі трэба даставіць яго ў Брэст ці Мінск, – задаволена гаворыць старшы фельчар аддзялення Галіна Маневіч.
У новым ГАЗе ёсць месца і новаму партатыўнаму дэфібрылятару з маніторам, які дазваляе пры транспарціроўцы пацыента з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі ў рэжыме рэальнага часу сачыць за работай сэрца і хутка аднавіць сардэчны рытм. Гэты набытак абышоўся бюджэту  ў 6 тысяч рублёў.
– Ад калектыву райбальніцы хочацца падзякаваць уладзе за такія падарункі медустанове і землякам. З улікам аддаленасці населеных пунктаў, забяспечанасць якаснымі машынамі хуткай дапамогі часта аказваецца жыццёва важнай акалічнасцю, – адзначае галоўны ўрач райбальніцы Георгій Хлябовіч.
Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.

One thought on “Вельмі патрэбная «хуткая» абноўка

  • 25/01/2018 в 09:28
    Permalink

    Такие новости приятно читать, Здоровье у каждого человека — главная ценность. И то, что постоянно обновляется материальная база райбольницы, приобретается современное оборудование радует. Больница, как говорится, развивается для людей.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *