Кандыдаты зарэгістраваны

У краіне завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дваццаць восьмага склікання. Пасля праверкі дакументаў, пададзеных прэтэндэнтамі, выбарчыя камісіі прынялі рашэнне аб рэгістрацыі.

Ляхавіцкая раённая тэрытарыяльная камісія па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў правяла сваё чарговае пасяджэнне 17 студзеня. Як паведаміла намеснік старшыні камісіі Наталля Мацкевіч, кандыдатамі ў дэпутаты былі зарэгістраваны 38 чалавек. Усе яны прадставілі неабходныя дакументы, якія паспяхова прайшлі праверку.
У гэты ж дзень старшыня раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Андрэй Навагран уручыў пасведчанні зарэгістраваным кандыдатам у дэпутаты раённага Савета.
У мінулы чацвер пасведчанні атрымалі і кандыдаты ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў па Ляхавіцкай выбарчай акрузе № 44. Дакументы аб рэгістрацыі кандыдатам перадаў старшыня акруговай камісіі Мікалай Юруць.
Цяпер кандыдаты могуць праводзіць агітацыю, знаёміць выбаршчыкаў са сваімі праграмамі. Агітацыя працягнецца па 17 лютага ўключна. У асноўны дзень выбараў – 18 лютага – яна забаронена.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *