На Ляхавіцкім кансервавым заводзе з’явіліся два новыя трактары і аўтамабіль
Новыя цэхі, сучаснае абсталяванне, новыя трактары і аўтамабілі – нібы другое жыццё пачынаецца ў ААТ ”Ляхавіцкі кансервавы завод”. Днямі МТП папоўніўся двума трактарамі і аўтамабілем, на якія зрасходавана 160 мільёнаў рублёў уласных сродкаў. Як зазначыў намеснік дырэктара па механізацыі Юрый Рогаўцаў, сёння на заводзе дастаткова тэхнікі, каб без праблем выконваць вы- творчыя задачы. Плануецца далейшае абнаўленне машын і механізмаў.