Анлайн-трансляцыя з птушынай сталовай у Белавежскай Пушчы

Да канца зімы можна, не выходзячы з цёплай хаты або офіса, назіраць за птушкамі, якія засталіся на зіму ў Белавежскай пушчы. Гэтая ўнікальная для Беларусі магчымасць ажыццявілася дзякуючы сайту “Птушкі штодня”, гаспадарам экааграсядзібы “Залессе” ў аднайменнай пушчанскай вёсачцы, Аляксандру Мінічу — сябру грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і серверу stream360.pl з Польшчы. Цікава тое, што дапамога птушкам узімку ў нашай краіне мае параўнальна доўгія традыцыі – не менш 80 гадоў, а назіраць за сталоўкай з дапамогай інтэрнету і гаджэтаў можна ў Беларусі ўпершыню.

Кожны дзень анлайн можна бачыць птушак, якія прылятаюць харчавацца ў сталоўку з лесу. Паспелі адзначыцца два віды сініц: вялікай і сіняй, рэгулярна наведваюцца палявыя вераб’і, сойка, кавалік, сярэдні дзяцел. Апошні від нячаста атрымліваецца ўбачыць на сталоўцы. Магчыма, што акрамя ўжо пералічаных, менавіта Вам, дзякуючы камеры, атрымаецца ўбачыць і іншых, якіх Вы зможаце адзначыць за час трансляцыі на сталоўцы або побач з ёй.

СПАСЫЛКА на камеру http://birdwatch.by/stalouka-2018

Інфармацыя з сайта https://npbp.by/about/news/one/

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *