Стараста стараецца

Стараста Расоха (на пярэднім плане) заўсёды ў цэнтры вясковых падзей

Сяргей Расоха – чалавек адказны. Зусім не выпадкова ён працуе на пасадзе начальніка ўчастка «Пашкоўцы» ДП «Нача» і пры гэтым з’яўляецца старастам у вёсках Пашкоўцы і Грушаўка. Прычым, абавязкі старасты, які стараецца дапамагчы землякам у вырашэнні шматлікіх хвалюючых пытанняў, выконвае на працягу двух дзясяткаў гадоў. Бываюць праблемы самыя розныя – ад пагаслага ліхтара на вуліцы да дапамогі пажылому чалавеку дабрацца ў райцэнтр у бальніцу. Сяргей Іванавіч стараецца дапамагчы. Ды і ад больш глабальных пытанняў не адмаўляецца. Стараста, па яго правільным меркаванні, разам з мясцовай уладай, дэпутатамі сельскага Савета клапаціцца пра людзей абавязаны. Што і робіць гэты дзейсны, нераўнадушны, актыўны чалавек.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *