Ваша прозвішча ў спісе!

На выбарчых участках (іх у нашым раёне падчас гэтай выбарчай кампаніі ўтворана 30) пакуль цішыня, а літаральна праз некалькі дзён – ужо з 2 лютага – на іх будзе арганізавана дзяжурства.
Цяпер члены ўчастковых камісій праводзяць зверку спісаў выбаршчыкаў на месцах. 

З 2 лютага ў будні з 17 да 19 гадзін, па суботах з 12 да 14 гадзін кожны выбаршчык зможа прыйсці і пераканацца, што яго прозвішча ўнесена ў спісы для галасавання.
На здымку: члены ўчастковай выбарчай камісіі Ляхавіцкага-Гагарынскага ўчастка для галасавання № 2 Вольга Савасцюк і Вольга Новік звяраюць спісы выбаршчыкаў.
Фота Маргарыты КУХТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *